05.02.2024

З лютага 2024 г. па сакавік 2025 г. аб'яўлены V Міжнародны конкурс маладых вучоных у сферы ІУ «Інтэлект». Конкурс праводзіцца штогод сярод студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і навуковых супрацоўнікаў адукацыйных арганізацый вышэйшай адукацыі і навуковых арганізацый ва ўзросце да 35 гадоў.

Заснавальнікі конкурсу: Федэральная служба па інтэлектуальнай уласнасці (Распатэнт), Федэральная дзяржаўная бюджэтная адукацыйная ўстанова вышэйшай адукацыі «Расійская дзяржаўная акадэмія інтэлектуальнай уласнасці» (РДАІУ) і Еўразійскае патэнтнае ведамства (ЕАПВ).

Конкурс праводзіцца ў мэтах развіцця і інтэграцыі адукацыйнай і навуковай дзейнасці ў сферы інтэлектуальнай уласнасці (ІУ), а таксама садзейнічання прафесійнаму росту моладзі ў сферы ІУ.

У 2024 г. Міжнародны конкурс маладых вучоных у сферы ІУ «Інтэлект» пройдзе ў 4 этапы:

1 этап – рэгістрацыя і прыём заявак (з 01.02.2024 па 31.10.2024);

2 этап – завочная экспертыза навуковых праектаў (з 01.11.2024 па 30.11.2024);

3 этап – размяшчэнне на сайце РДАІУ інфармацыі аб кандыдатах-удзельніках конкурсу, адабраных для ўдзелу ў фінале конкурсу, фінал конкурсу – абарона навуковых прац у фармаце выступу з прэзентацыяй (да 15.12.2024);

4 этап – узнагароджанне пераможцаў конкурсу на калегіі Распатэнта (люты-сакавік 2025).

Пераможцы конкурсу (узнагароджваюцца грашовай прэміяй) –канкурсанты, якім прысуджаны 1, 2 і 3 месцы. Прызёрамі конкурсу лічацца канкурсанты, якія занялі 4, 5 і 6 месцы.

Таксама пераможцы і прызёры атрымліваюць сертыфікаты на адукацыйныя праграмы, якія рэалізуюцца РДАІУ (50 % зніжка на навучанне).

З падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе і рэгістрацыі можна азнаёміцца па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: eapo.org/

Вверх