23 красавіка 2024 г. на базе Маскоўскага дзяржаўнага юрыдычнага ўніверсітэта імя А. Е. Кутафіна (МДЮА) у рамках Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці адбудзецца юбілейны XV Міжнародны форум «Інавацыйнае развіццё праз рынак інтэлектуальнай уласнасці» (Форум).
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць: Выканаўчы камітэт Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Еўразійская эканамічная камісія Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), Расійская акадэмія навук, Рэспубліканскі навукова-даследчы інстытут інтэлектуальнай уласнасці (РНДІІУ), Асацыяцыя юрыстаў Расіі, МДЮА.
Праграма Форуму прадугледжвае пленарнае пасяджэнне «Еўразійскі рынак інтэлектуальнай уласнасці і тэхналагічны суверэнітэт у шматпалярным свеце» і сесійныя пасяджэнні (5 сесій у Маскве, 7 рэгіянальных сесій у дзяржавах-членах ЕАЭС).
Традыцыйна ў рамках пленарнага пасяджэння РНДІІУ прадставіць штогадовы аналітычны даклад «Аб стане прававой аховы, выкарыстання і абароны інтэлектуальнай уласнасці ў ЕАЭС, СНД і БРІКС у 2023 годзе».
Удзел бясплатны. Працоўная мова – руская, з сінхронным перакладам на англійскую. Па выніках Форуму выдаецца зборнік матэрыялаў і спецыяльныя выпускі часопісаў інфармацыйных партнёраў мерапрыемства.
Азнаёміцца больш падрабязна з інфармацыяй, а таксама зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.
Па матэрыялах РНДІІУ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).