Рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці для кіберспартсменаў
6 июля 2026
Цікавае
Сусветны рынак кіберспорту працягвае імкліва расці, ускладняюцца юрыдычныя аспекты кар'еры прафесійных гульцоў. Каб больш упэўнена арыентавацца ў прававым полі, Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) выпусціла рэкамендацыі для кіберспартсменаў, якія ўтрымліваюць практычныя пакрокавыя ўказанні аб тым, якія нескладаныя меры можна прыняць, каб аптымізаваць кіраванне правамі інтэлектуальнай уласнасці.
Ключавыя тэмы даведніка:
-
правы на кантэнт і ліцэнзаванне;
-
манетызацыя і размеркаванне даходаў;
-
фан-арт і мадыфікацыі гульняў;
-
несанкцыянаванае выкарыстанне матэрыялаў, якія ахоўваюцца аўтарскім правам;
-
парушэнне правоў на таварныя знакі і інш.
Дадатковыя рэсурсы САІУ таксама прапануюць да вывучэння публікацыі, якія дапамогуць атрымаць комплекснае ўяўленне аб пытаннях інтэлектуальнай уласнасці ў сферы кіберспорту: «Інтэлектуальная ўласнасць і кіберспорт. Агляд гульні» і «Даведнік для арганізатараў кіберспартыўных турніраў»
Па матэрыялах САІУ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Telegram, Instagram, Facebook, VK).
Фота: WIPO, Злата Лукашэвіч