07.12.2023

Кансорцыум Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці «САІУ для аўтараў» і Фонд асветы ў галіне правоў на музычныя творы запусцілі новую анлайн-платформу ў мэтах павышэння дасведчанасці аўтараў аб правах на інтэлектуальную ўласнасць (ІУ) і адпаведных метадах кіравання, закліканую забяспечыць ім пазнавальнасць, прызнанне і справядлівае ўзнагароджанне.

Платформа CLIP (расшыфроўваецца як «Аўтары вывучаюць інтэлектуальную ўласнасць») з'яўляецца зручнай у выкарыстанні бясплатнай анлайн-пляцоўкай, якая будзе напаўняцца старанна падабраным кантэнтам ад вопытных музыкаў і экспертаў ІУ, што дапаможа аўтарам прымаць больш якасныя бізнэс-рашэнні.

«Аўтары выкарыстоўваюць свой талент і мастацкае бачанне, каб дарыць нам музыку, творы мастацтва, песні і танцы. Аказанне ім падтрымкі мае вырашальнае значэнне для багацця любога грамадства і краіны. Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб яны маглі мець поспех у сваёй сферы дзейнасці і ўносіць станоўчы ўклад у жыццё грамадства. CLIP дапаможа аўтарам атрымаць веды і навыкі, неабходныя для трансфармацыі іх страсці да творчасці ў паўнавартасную прафесію», – падкрэсліў генеральны дырэктар САІУ Дарэн Танг.

Да пачатку 2024 г. платформа CLIP будзе даступная на шасці мовах. Першая версія платформы CLIP прысвечана музычнай індустрыі і дазволіць карыстальнікам вывучыць экасістэму дадзенага сектара, даведацца, хто ўдзельнічае ў выпуску песні на рынак, разабрацца ў правах аўтараў музыкі і эфектыўным кіраванні імі, а таксама інш.

Па матэрыялах САІУ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: НЦІУ

Вверх