09.02.2024

Дзяржавы-члены Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) дамовіліся аб апошнім этапе перамоў у дачыненні да прапанаванага дагавора ў галіне інтэлектуальнай уласнасці, генетычных рэсурсаў і звязаных з імі традыцыйных ведаў, які пройдзе ў фармаце дыпламатычнай канферэнцыі ў штаб-кватэры арганізацыі ў Жэневе 13-24 мая 2024 г.

Да генетычных рэсурсаў ставяцца лекавыя расліны, сельскагаспадарчыя культуры і пароды жывёл. Генетычныя рэсурсы не падлягаюць ахове ў якасці аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, але вынаходствы, створаныя на іх аснове, могуць ахоўвацца ў якасці патэнта.

Больш за тое, асобныя генетычныя рэсурсы звязаны з традыцыйнымі ведамі ў сілу іх выкарыстання і захавання рознымі народамі, прычым нярэдка на працягу многіх пакаленняў. Гэтыя веды ў шэрагу выпадкаў выкарыстоўваюцца ў навуковых даследаваннях і могуць дапамагчы ў распрацоўцы ахоўнага вынаходства.

«Рашэнне правесці дадзеную дыпламатычную канферэнцыю было не проста прарывам у цяжкіх перамовах, якія цягнуліся больш за два дзесяцігоддзі на пляцоўцы САІУ, гэта была перамога шматбаковай дыпламатыі. Спадзяюся, што ў духу таго ж прагрэсу, супрацоўніцтва і з той жа энергіяй дзяржавы-члены САІУ разам даб'юцца поспеху ўжо ў гэтым годзе», – адзначыў Генеральны дырэктар САІУ Дарэн Танг.

Па матэрыялах САІУ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).

Фота: wipo.int/

Вверх