Расійскі кніжны саюз і Маскоўскі політэхнічны універсітэт праводзяць міжнародны конкурс моладзевых праектаў «Кніга будучыні-2024».
Мэта конкурсу – падтрымка і развіццё моладзевых ініцыятыў па прасоўванні чытання, забеспячэнне ўмоў для прафесійнага развіцця творчага патэнцыялу насельніцтва Расійскай Федэрацыі і краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў, аказанне садзейнічання ў рэалізацыі сацыяльна значных праектаў.
Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў. Удзел індывідуальны і калектыўны. Заяўкі прымаюцца па 27 красавіка 2024 г.
Пераможца атрымлівае магчымасць рэалізацыі конкурснага праекта ў рамках дзейнасці арганізатараў і партнёраў конкурсу. Праекты, якія сталі прызёрамі і занялі 2-е і 3-е месцы, атрымліваюць узнагароды ад членаў экспертнага савета конкурсу.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).