12.12.2023

Згодна з штогадовым дакладам Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) «Сусветныя паказчыкі дзейнасці ў галіне інтэлектуальнай уласнасці» (WIPI), нягледзячы на зніжэнне колькасці заявак на таварныя знакі і прамысловыя ўзоры, у 2022 г. рост патэнтнай актыўнасці быў адзначаны вось ужо трэці год запар: наватары з усяго свету падалі 3,46 млн заявак.

«Дзякуючы развіццю ва ўсіх кутках свету інавацыйнай, творчай, прадпрымальніцкай дзейнасці і цыфравізацыі, працягвае расці колькасць заявак на рэгістрацыю правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці (ІУ). Краіны, якія развіваюцца, умацоўваюць свае пазіцыі як актыўныя ўдзельнікі экасістэмы ІУ, дэманструючы высокія тэмпы росту за кошт раскрыцця інавацыйнага і творчага патэнцыялу сваіх жыхароў. Аднак існуючая нявызначанасць працягвае аказваць уплыў на глабальную экасістэму інавацый: аб'ёмы венчурнага фінансавання скарачаюцца ў многіх рэгіёнах свету. Мы заклікаем інвестараў імкнуцца да якасці, але не ў шкоду падтрымцы добрых ідэй, здольных змяніць свет да лепшага», – адзначыў пры прадстаўленні дакладу генеральны дырэктар САІУ Дарэн Танг.

Найбольшая колькасць патэнтных заявак прыйшлася на Кітай, ЗША, Японію, Рэспубліку Карэя і Германію. Хоць наватары з Кітая зноў падалі амаль палову ўсіх патэнтных заявак у свеце, тэмпы росту заяўніцкай актыўнасці зніжаюцца другі год запар – з 6,8 % у 2021 г. да 3,1 % у 2022 г. Колькасць патэнтных заявак, пададзеных рэзідэнтамі Індыі, вырасла на 31,6 %, тым самым працягваецца 11-гадовы перыяд росту, прадэманстраваць які не змагла ніякая іншая краіна з дзясяткаў лідэраў у гэтай галіне.

У працяг доўгатэрміновай тэндэнцыі асноўная маса заявак на рэгістрацыю правоў на аб'екты ІУ з пункту гледжання месца паходжання падаецца ў Азіі. У 2022 г. на Азію прыйшлося 67,9 % (вынаходствы), 67,8 % (таварныя знакі) і 70,3 % (прамысловыя ўзоры) усіх пададзеных у свеце заявак адпаведна.

Больш падрабязную інфармацыю пра даклад можна знайсці тут.

Па матэрыялах САІУ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: wipo.int/

Вверх