14.02.2024

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Беларускага інавацыйнага фонду праводзіць 15-ы Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў (Конкурс).

Конкурс дае магчымасць распрацоўнікам прадставіць свае ідэі шырокай грамадскасці, атрымаць ацэнку экспертаў і грашовыя прызы.

У Конкурсе разглядаюцца сацыяльна значныя інавацыйныя праекты розных стадый рэалізацыі са стратэгіяй камерцыялізацыі, якія адпавядаюць прыярытэтным напрамках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.

Конкурс праводзіцца па намінацыях «Лепшы інавацыйны праект» і «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект». Удзельнікамі конкурсу могуць быць юрыдычныя і фізічныя асобы.

У мэтах падрыхтоўкі ўдзельнікаў да разгляду і абароны інавацыйных праектаў будуць праведзены семінары-трэнінгі з прыцягненнем вядучых беларускіх спецыялістаў па інавацыйнай і венчурнай дзейнасці, бізнес-планаванні.

Па выніках абароны інавацыйных праектаў у кожнай намінацыі вызначаецца адзін пераможца і пяць прызёраў. Пераможцы і прызёры атрымаюць дыпломы і прэміі ў памеры ад 1160 да 3440 рублёў.

Таксама сярод пераможцаў і прызёраў будуць адабраны праекты для далейшай камерцыялізацыі іх вынікаў з ўручэннем сертыфікатаў у памеры 22 840 рублёў.

Заяўкі прымаюцца да 1 жніўня 2024 г.

Больш падрабязна з інфармацыяй пра Конкурс можна азнаёміцца па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).

Фота: konkurs.belinfund.by/

Вверх