14.03.2024

19 сакавіка 2024 г. у 11:00 пройдзе вебинар Федэральнага інстытута прамысловай уласнасці «Пошук па БД САІУ Patentscope».

У цэнтры ўвагі вебинара:

  • асновы пошуку па базе даных Patentscope;
  • выкарыстанне розных параметраў і фільтраў для дакладнага і эфектыўнага пошуку;
  • аналіз і інтэрпрэтацыя вынікаў пошуку;
  • практычныя прыклады і парады па аптымізацыі пошукавых запытаў.

Вебінар прызначаны для тых, хто цікавіцца пошукам патэнтнай інфармацыі і хоча навучыцца эфектыўна выкарыстоўваць рэсурсы Patentscope для сваіх даследаванняў.

Рэгістрацыя – да 18 сакавіка 2024 г. Падключыцца да трансляцыі можна па спасылцы.

Па матэрыялах ФІПУ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: vk.com/video/@fips_vptb
Вверх