15.03.2022

Штогод 15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя з'яўляецца Асноўным Законам дзяржавы, на аснове якога фарміруецца ўся сістэма заканадаўства.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынятая 15 сакавіка 1994 г. на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання і дзейнічае са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 г. і 17 кастрычніка 2004 г.

Сімвалічна, што сёння, 15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, уступае ў сілу рэдакцыя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з улікам зменаў, прынятых на рэспубліканскім рэферэндуме, які адбыўся 27 лютага 2022 г.

Вверх