15.04.2024

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыты тэставы доступ да рэсурсаў вядучага міжнароднага акадэмічнага выдавецтва SAGE Publishing. Для карыстальнікаў даступныя наступныя базы даных:

  • SAGE journals. Больш за 1000 найменняў міжнародных рэцэнзуемых часопісаў, у тым ліку навуковых выданняў па розных дысцыплінах гуманітарнага, тэхнічнага і натуральна-навуковага профілю (эканоміка, культуралогія, экалогія, крыміналогія, медыцына, інфармацыйныя тэхналогіі, матэматыка, фізіка і інш.);
  • SAGE Research Methods. Комплексная бібліятэка метадаў, якая ўключае кнігі, даведнікі, часопісныя артыкулы і навучальныя відэа ад вядучых сусветных навукоўцаў у галіне сацыяльных навук. Рэсурс ахоплівае ўсе аспекты навучання на кожным этапе навуковай дзейнасці, праілюстраваныя кейсамі і відэаматэрыяламі;
  • SAGE Business Cases. Лічбавая калекцыя прапануе неабмежаваны доступ больш чым да 6150 аўтарытэтных кейсаў з больш чым 120 краін. У склад калекцыі ўвайшлі кейсы па аўдыту, прадпрымальніцтву, эканоміцы, кіраванні персаналам, маркетынгу і г. д., распрацаваныя сусветна вядомымі адукацыйнымі ўстановамі і асацыяцыямі (Yale School of Management, Cambridge Judge Business School, Kellogg School of Management, Rotterdam School of Management і інш.).

Тэставы доступ адкрыты па 3 мая 2024 г.

Таксама ў бібліятэцы на пастаяннай аснове забяспечаны доступ да больш чым 70 баз даных, якія ўтрымліваюць манаграфіі, навуковую перыёдыку, дысертацыі, аўтарэфераты дысертацый і іншыя дакументы па ўсім спектры навуковых напрамкаў.

Па матэрыялах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: nlb.by/

Вверх