16.04.2024

Міжнародны фестываль «Славянскі базар у Віцебску» расчыніць свае дзверы з 9 па 15 ліпеня і дасць унікальную магчымасць акунуцца ў разнастайнасць розных культур праз музыку, танцы, тэатр і іншыя віды мастацтваў.

Фестываль набыў папулярнасць дзякуючы сваёй гісторыі, традыцыям і разнастайнасці культурных мерапрыемстваў. Ён стаў міжнародным цэнтрам культурнага абмену, прыцягваючы ўдзельнікаў і гледачоў з усяго свету.

З улікам існуючай практыкі дзяржаўнай падтрымкі фестывалю для ўдзельнікаў і гасцей з 73 дзяржаў прадугледжаны бязвізавы парадак уезду ў Беларусь (яго дзеянне распаўсюджваецца з 4 па 21 ліпеня 2024 г.).

З больш падрабязнай інфармацыяй пра мерапрыемства можна азнаёміцца па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: fest-sbv.gck.by/
Вверх