18.03.2024

27 сакавіка 2024 г. у 9:30 у рэжыме відэаканферэнцыі пройдзе семінар «Асаблівасці еўразійскай працэдуры патэнтавання вынаходстваў і прамысловых узораў». Арганізатарамі выступаюць Еўразійскае патэнтнае ведамства (ЕАПВ), Расійская дзяржаўная акадэмія інтэлектуальнай уласнасці, Асамблея еўразійскіх патэнтных павераных.

У ходзе семінара еўразійскія патэнтныя павераныя і эксперты ЕАПВ дадуць удзельнікам свае рэкамендацыі ў дачыненні да працэдуры атрымання еўразійскіх патэнтаў на вынаходствы і прамысловыя ўзоры.

Таксама ў рамках семінара будзе праведзены круглы стол «Удасканальваем еўразійскую працэдуру патэнтавання вынаходстваў і прамысловых узораў разам». Яго мэта – абмеркаваць пытанні, якія ўзнікаюць у рамках узаемадзеяння з ЕАПВ, а таксама сфармуляваць прапановы, накіраваныя на ўдасканаленне еўразійскай патэнтнай працэдуры і павышэнне якасці паслуг, што аказваюцца еўразійскімі патэнтнымі паверанымі і непасрэдна ЕАПВ.

Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца еўразійскія патэнтныя павераныя, іншыя прадстаўнікі заяўнікаў, прадстаўнікі суб'ектаў гаспадарання і грамадзяне, зацікаўленыя ў патэнтаванні вынаходстваў і прамысловых узораў па еўразійскай патэнтнай працэдуры.

Зарэгістравацца для ўдзелу ў семінары можна па спасылцы.

Па матэрыялах ЕАПА

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: eapo.org/
Вверх