Фёдар Рамашка, намеснік начальніка ўпраўлення навукова-адукацыйнай і выдавецкай дзейнасці НЦІУ, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ведамства, занесены на Дошку гонару Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Узнагарода прысуджана за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесійны ўзровень, плённую грамадскую дзейнасць, асабісты ўклад у развіццё прафсаюзнага руху Беларусі.
Адпаведнае пасведчанне ўручыў старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімір Зубрык.
Віншуем!
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).