У трэцім нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул Дзіяны Івановай (кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, начальнік упраўлення навукова-адукацыйнай і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці) «Прававая ахова розных аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ў асобных відах спорту (на прыкладзе тэхніка-эстэтычных відаў спорту)».
У артыкуле прааналізаваны асаблівасці стварэння і выкарыстання аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ў сферы тэхніка-эстэтычных відаў спорту, у прыватнасці сінхроннага плавання, мастацкай гімнастыкі, фігурнага катання, спартыўнай акрабатыкі, спартыўных бальных танцаў. У сувязі са спецыфікай апошніх ўвага звернута на аб'екты аўтарскага і сумежных правоў, якія могуць атрымаць прававую ахову. Даследавана магчымасць аховы ў якасці аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці касцюмаў, грыму, музычных твораў і некаторых іншых вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці.
Набыць нумары, якія выйшлі раней, можна, падпісаўшыся на часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная):
у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;
праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;
на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;
пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;
дома.
Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.
Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).