19.03.2024

21 сакавіка 2024 г. у 11:00 пройдзе вебінар Федэральнага інстытута прамысловай уласнасці «Прававая ахова вынаходстваў у галіне камп'ютарных тэхналогій: асаблівасці патэнтавання ў рамках Еўразійскай патэнтнай сістэмы».

У ходзе вебінара ўдзельнікам раскажуць аб прававых нормах і патрабаваннях да патэнтавання ў кантэксце камп'ютарных тэхналогій, а таксама асаблівасцях патэнтавання ў рамках Еўразійскай патэнтнай сістэмы.

Вебінар прызначаны для ўсіх зацікаўленых у індустрыі інфармацыйных і камп'ютарных тэхналогій.

Мерапрыемства праходзіць толькі ў анлайн-фармаце.

Падключыцца да трансляцыі можна па спасылцы.

Па матэрыялах ФІПУ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: vk.com/video/@fips_vptb
Вверх