На сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) у раздзеле «Метадычныя рэкамендацыі» размешчаны метадычны дапаможнік «Прававая ахова аб'ектаў права прамысловай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь» (дапаможнік) пад аўтарствам Аляксандра Мазаніка, начальніка ўпраўлення патэнтнай дакументацыі і рэдагавання НЦІУ. Выданне падрыхтавана ў рамках навуковай дзейнасці НЦІУ ў мэтах папулярызацыі інтэлектуальнай уласнасці.
У дапаможніку прадстаўлены звесткі аб розных аб'ектах права прамысловай уласнасці, якія ахоўваюцца ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама аб парадку складання і падачы заявак на іх і атрымання ахоўных дакументаў.
Дапаможнік будзе карысным для пачынаючых вынаходнікаў, навучэнцаў, студэнтаў і іншых асоб, якія жадаюць атрымаць базавыя веды ў галіне прававой аховы аб'ектаў права прамысловай уласнасці.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).