22.06.2026

У рамках Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) і Беларускім дзяржаўным універсітэтам 19 чэрвеня 2026 г. адбылася экскурсія для навучэнцаў Юрыдычнага каледжа ў НЦІУ.

У ходзе наведвання ведамства навучэнцы азнаёміліся з асноўнымі напрамкамі дзейнасці НЦІУ, уключаючы працэс правядзення экспертызы аб'ектаў права прамысловай уласнасці, парадак падачы заяўкі на рэгістрацыю таварнага знака, кансультаванне па пытаннях выканання правоў на аб’екты інтэлектуальнай ўласнасці.

Таксама ўдзельнікі атрымалі магчымасць задаць пытанні работнікам аддзела дасудовага ўрэгулявання і абмеркаваць актуальныя пытанні вучэбнай практыкі і працаўладкавання ў НЦІУ.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Злата Лукашэвіч
Вверх