23.05.2024

Міжнароднае бюро Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) запрашае азнаёміцца з Дакладам аб становішчы ў галіне інтэлектуальнай уласнасці ў свеце (WIPR) за 2024 г. на тэму «Інавацыйная палітыка як інструмент развіцця».

Для мэтаў WIPR-2024 была распрацавана новая методыка, якая дазваляе ацаніць змены інавацыйнага ландшафту ў больш чым 150 дзяржавах-членах САІУ за дваццацігадовы перыяд і вызначыць, як розныя краіны павысілі ўзровень дыверсіфікацыі сваёй эканомікі ў галінах навукі, тэхналогій, экспарту. Высновы могуць быць карысныя ў фарміраванні палітыкі розных дзяржаў ва ўмовах высокай дынамікі эканамічнай і палітычнай сітуацыі.

«Мы спадзяемся, што гэты даклад дапаможа зразумець, як выкарыстоўваць інавацыі для павышэння прадукцыйнасці, канкурэнтаздольнасці і тэмпаў развіцця на фоне глабальных эканамічных зрухаў і паскарэння лічбавай трансфармацыі.

Высновы дакладу сведчаць аб тым, што краіны, якія рэалізуюць мясцовы патэнцыял, ствараюць разнастайныя інавацыйныя экасістэмы і развіваюць глыбінныя магчымасці, маюць больш шанцаў перамагчы ў гонцы інавацый», – заявіў Генеральны дырэктар САІУ Дарэн Танг.

З кароткім зместам дакладу САІУ можна азнаёміцца па спасылцы

Даведка:
Серыя дакладаў САІУ аб становішчы ў галіне інтэлектуальнай уласнасці ў свеце заклікана садзейнічаць распрацоўцы абгрунтаванай палітыкі. Даклад публікуецца кожныя два гады, змяшчае апошнюю інфармацыю пра ролю інавацый у рынкавай эканоміцы і тым самым спрыяе выпрацоўцы палітыкі на аснове фактычных даных. Кожны выпуск прысвечаны канкрэтным тэндэнцыям у галіне інтэлектуальнай уласнасці.

Па матэрыялах САІУ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: wipo.int/
Вверх