Кожны год у красавіку па ініцыятыве Міжнароднага саюза электрасувязі адзначаецца Міжнародны дзень «Дзяўчаты ў ІКТ». Яго мэта – паказаць дзяўчатам і маладым жанчынам перспектывы прафесійнага росту ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. У гэтым годзе гэты дзень выпаў на 25 красавіка.
Тэмай свята ў 2024 г. з'яўляецца «Лідэрства», што акцэнтуе важнасць моцных прыкладаў жанчын у галіне навукі, тэхнікі, інжынернай справы і матэматыкі і накіравана на садзейнічанне пашырэнню правоў і магчымасцяў, развіццё лідарскіх якасцяў у гэтых сферах дзейнасці.
Удзел жанчын у ІКТ прыносіць каштоўныя перспектывы і ідэі, спрыяючы інавацыям і развіццю гэтай сферы. А пашырэнне правоў і магчымасцяў для жанчын спрыяе стварэнню інклюзіўнага і разнастайнага рабочага асяроддзя.
Выказваем падтрымку жанчынам і дзяўчатам, якія абралі сферу інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, а таксама тым, хто толькі пачынае свой прафесійны шлях або цікавіцца гэтай вобласцю.
Віншуем усіх дзяўчат і жанчын з гэтым міжнародным святам. Жадаем натхнення на новыя здзяйсненні ў свеце ІКТ!
Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (Facebook, Instagram, Telegram).