26.01.2024

У перыяд з 19 па 21 сакавіка 2024 г. у Маскве пройдзе 27 Міжнародны салон вынаходстваў і інавацыйных тэхналогій «Архімед» (далей – Салон).

Асноўнай мэтай правядзення Салона з'яўляецца абмен вопытам, актывізацыя вынаходніцкай, патэнтна-ліцэнзійнай і інавацыйнай дзейнасці, развіццё рынку новых прадуктаў і паслуг.

Салон таксама з'яўляецца стартавай пляцоўкай для выхаду на рынак новых вынаходстваў і тэхналогій, спрыяе ўмацоўванню сувязі паміж вынаходнікамі і вытворцамі інавацыйнай прадукцыі еўразійскіх краін. Мерапрыемства штогод праходзіць пры падтрымцы Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, Еўразійскага патэнтнага ведамства і міжнародных арганізацый вынаходнікаў і інаватараў.

Паводле статыстыкі, кожны другі экспанат, прадстаўлены на Салоне, знаходзіць свайго інвестара і спажыўца, што дэманструе эфектыўнасць Салона.

Штогод у мерапрыемстве прымаюць удзел больш за 200 прадстаўнікоў з розных краін свету. Таксама ў рамках Салона праходзіць ўзнагароджанне найбольш годных вынаходнікаў – удзельнікаў Гран-пры «Залаты Архімед» – за комплекс вынаходстваў і інавацыйных праектаў, прадстаўленых на Салоне.

Па матэрыялах ЕАПА

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: салон-архимед.рф

Вверх