27 лютага 2024 г. у 11:00 пройдзе анлайн-вебінар Федэральнага інстытута прамысловай уласнасці «Выкарыстанне Еўразійскай патэнтна-інфармацыйнай сістэмы (ЕАПАТІС) для правядзення патэнтных даследаванняў».
Вебінар прадаставіць удзельнікам магчымасць азнаёміцца з прынцыпамі працы і магчымасцямі ЕАПАТІС для правядзення патэнтных даследаванняў.
Праграма вебінара ўключае дэманстрацыю працы з ЕАПАТІС, практычныя прыклады выкарыстання сістэмы, магчымасць задаць пытанні экспертам у гэтай галіне.
Падключыцца для ўдзелу ў трансляцыі можна па спасылцы.
Даведка:
ЕАПАТІС распрацавана Еўразійскім патэнтным ведамствам (ЕАПВ) і з'яўляецца інфармацыйна-пошукавай сістэмай, якая забяспечвае доступ да сусветных, рэгіянальных і нацыянальных фондаў патэнтнай дакументацыі. Рускамоўны фонд ЕАПАТІС прадстаўлены патэнтнай дакументацыяй ЕАПВ, Расіі, нацыянальных патэнтных ведамстваў краін Еўразійскага рэгіёну, уключаючы дакументацыю краін-удзельніц Еўразійскай патэнтнай канвенцыі.
Па матэрыялах ФІПУ
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Freepik