Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь пры ўдзеле Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Беларускага інавацыйнага фонду праводзіць 15-ы Рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў (Конкурс).
Конкурс дае магчымасць распрацоўшчыкам прадставіць свае ідэі шырокай грамадскасці, атрымаць ацэнку экспертаў і грашовыя прызы.
У Конкурсе разглядаюцца сацыяльна значныя інавацыйныя праекты розных стадый рэалізацыі са стратэгіяй камерцыялізацыі, якія адпавядаюць прыярытэтным напрамках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.
Конкурс праводзіцца па намінацыях «Лепшы інавацыйны праект» і «Лепшы маладзёжны інавацыйны праект». Удзельнікамі конкурсу могуць быць юрыдычныя і фізічныя асобы.
У мэтах падрыхтоўкі ўдзельнікаў да разгляду і абароны інавацыйных праектаў будуць праведзены семінары-трэнінгі з прыцягненнем вядучых беларускіх спецыялістаў па інавацыйнай і венчурнай дзейнасці, бізнес-планаванні.
Па выніках абароны інавацыйных праектаў у кожнай намінацыі вызначаецца адзін пераможца і пяць прызёраў. Пераможцы і прызёры атрымаюць дыпломы і прэміі ў памеры ад 1160 да 3440 рублёў.
Таксама сярод пераможцаў і прызёраў будуць адабраны праекты для далейшай камерцыялізацыі іх вынікаў з уручэннем сертыфікатаў у памеры 22 840 рублёў.
Заяўкі прымаюцца да 1 жніўня 2024 г.
Больш падрабязна з інфармацыяй пра Конкурс можна азнаёміцца па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: konkurs.belinfund.by/