15.11.2023

6 снежня 2023 г. адбудзецца II Еўразійская канферэнцыя па інтэлектуальнай уласнасці і тэхналогіях «IP Еўразія/IP Індыя'2023». Арганізатарамі канферэнцыі выступаюць Еўразійскае патэнтнае ведамства (ЕАПВ) і Расійская дзяржаўная акадэмія інтэлектуальнай уласнасці (РДАІУ).

Канферэнцыя прысвечана пытанням інтэграцыі інтэлектуальнай уласнасці (ІУ) у рынкавыя адносіны, цыфравізацыі ІУ, а таксама праблемам, якія ўзнікаюць у галіне правоў ІУ ў сувязі з развіццём сістэм штучнага інтэлекту. Таксама ўдзельнікі канферэнцыі абмяркуюць перспектывы развіцця супрацоўніцтва краін Еўразіі з Індыяй.

Мэта мерапрыемства – дэманстрацыя магчымасцяў гандлёва-прамысловай кааперацыі і сістэм ІУ на еўразійскай прасторы, прэзентацыя пераваг Еўразійскай патэнтнай сістэмы.

У канферэнцыі плануецца ўдзел прадстаўнікоў міжнародных арганізацый, дзяржаўных органаў расійскага і індыйскага тэхналагічнага бізнесу, прафесійнай супольнасці, кіраўнікоў патэнтных ведамстваў рэгіёна, якія абмяркуюць умовы для вядзення дзелавой актыўнасці на еўразійскай прасторы і ў Індыі, а таксама пытанні аховы інтэлектуальных правоў.

Зарэгістравацца на канферэнцыю і атрымаць дадатковую інфармацыю пра яе можна па спасылцы.

Па матэрыялах ЕАПА

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: ip-eurasia.ru/

Вверх