30.11.2023

30 лістапада 2023 г. супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці на чале з генеральным дырэктарам Уладзімірам Рабаволавым удзельнічалі ў гарадской акцыі па ўборцы снегу на тэрыторыі ведамства.

Дзякуючы іх зладжанай працы былі вызваленыя ад снегу пешаходныя дарожкі і тратуары вакол будынка НЦІУ, а таксама паркоўка ўнутры двара. Гэта дазволіла зрабіць прылеглую тэрыторыю больш зручнай і бяспечнай для ўсіх работнікаў і наведвальнікаў.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Алена Васіленка

Вверх