30.09.2019

Сёння пачала работу 59-я серыя пасяджэнняў Асамблей дзяржаў – членаў Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ), у якой прымае ўдзел беларуская дэлегацыя ў складзе Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ) Шуміліна А.Г., генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) Рабаволава В.А., начальніка ўпраўлення міжнароднай навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі ДКНТ Шуба С.В. і начальніка аддзела міжнароднага супрацоўніцтва НЦІУ Ахраменка А.Д.


У ходзе пленарнага пасяджэння Шумілін А.Г. выступіць з уступнай заявай. Акрамя таго, у рамках правядзення 59-й серыі пасяджэнняў Асамблей САІУ ў мэтах рэалізацыі мерапрыемстваў Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і САІУ запланаваны шэраг сустрэч беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі САІУ.


Вверх