16.01.2023

Стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2023 г. прызначаны 64 аспірантам, якія выконваюць дысертацыйныя даследаванні па прыярытэтных напрамках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў установах адукацыі і навуковых арганізацыях. Гэта прадугледжана распараджэннем, якое падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 12 студзеня 2023 г.

Навуковыя дасягненні стыпендыятаў маюць важнае значэнне для грамадства і дзяржавы. Іх паспяховыя распрацоўкі ў галіне тэхнічных, фізіка-матэматычных, хімічных, медыцынскіх, сельскагаспадарчых, эканамічных, педагагічных навук, мастацтвазнаўства, спорту, навук аб Зямлі актуальныя і запатрабаваныя.

Вынікі іх работ укаранёны ў вучэбную і практычную дзейнасць арганізацый прамысловасці, медыцыны, сельскай гаспадаркі, адукацыі. Яны прадстаўлены на рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях, апублікаваныя ў навуковых выданнях.

Распараджэнне прынята ў мэтах падтрымкі навуковых распрацовак таленавітых аспірантаў, прыцягнення ў навуку адоранай моладзі, стымулявання падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, развіцця айчынных навуковых школ.

Па матэрыялах інтэрнэт-партала Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Больш навін – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik
Вверх