21.11.2020

20 лістапада 2020 года адбылася відэаканферэнцыя аб пытаннях правядзення краінавага даследавання Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) па тэме: “Інавацыйнае асяроддзе для вытворчасці аўтаномных электрычных трактароў, самазвалаў, аўтобуснага транспарта”.

Ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці ў відэаканферэнцыі прынялі ўдзел начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Артур Ахраменка, начальнік упраўлення экспертызы прамысловай уласнасці Алёна Усачова, вядучы спецыяліст упраўлення экспертызы прамысловай уласнасці Аляксандр Мазанік. САІУ была прадстаўлена спецыялістам па эканоміке ўпраўлення эканомікі і статыстыкі Марыям Зехтабчы. Таксама ў мерапрыемстве прыняў удзел прадстаўнік Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Зміцер Дарашэвіч.

Пад час відэаканферэнцыі ўдзельнікі  абмеркавалі пытанні пастадыйнай рэалізацыі праекта краінавага даследавання, магчымасці выкарыстання розных баз дадзеных патэнтнай і непатэнтнай літаратуры, асаблівасцяў складання спісаў кодаў і ключавых слоў для правядзення даследавання. Бакі спадзяюцца, што дадзены праект будзе завершаны ў канцы 2021 года і прадстаўлены рэзультатыўнай справаздачай аб далейшых перспектывах і магчымасцях развіцця электратранспарта ў Рэспубліцы Беларусь.


Фота: Panumas Nikhomkhai
Вверх