Адно акно: +375 (17) 272 98 43
Кансультацыі па аб’ектам ПУ: +375 (17) 272 97 14
11.06.2020

10 чэрвеня б.г. у Нацыянальным цэнтры інтеллектуальнай уласнасці ў фармаце відэаканференцыі адбылося абмеркаванне пытанняў аб перспектывах далучэння Беларусі да Гаагскай сістэмы міжнароднай рэгістрацыі прамысловых узораў.

Насычаная гадзінная дыскусія прадстаўнікоў Сусветнай арганізаціі інтэлектуальнай уласнасці (Жэнева) і Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (Мінск) закранула наібольш актуальныя пытанні функцыянавання адміністрацыйнай сістэмы прамысловай уласнасці IPAS і яе перспектыў развіцця для экспертаў патэнтнай установы Беларусі. Спадарыня Паві Ладесмакі, старэйшы дарадца Гаагскага рэестра аддзела брэндаў і дызайна САІЎ распавядала пра магчымасці пашырэння функцыянала сістэмы IPAS адносна прамысловых узораў і эфектыўнасці падачы заяў у электронным выглядзе. Таксама былі закрануты пытанні развіцця ІТ-інфраструктуры беларуская установы. 

Удзельнікі ўзгаднілі далейшыя крокі па рэалізацыі дарожнай карты па далучэнню Рэспублікі Беларусь да Жэнеўскага Акту 1999г. Гаагскага пагаднення. Прадстаўнік САІЎ выказаў гатовасць да далейшага развіцця пленнага супрацоўніцтва НЦІЎ і САІЎ у дадзенным напрамку.

Для даведкі:
пра Гаагскую сістэму міжнароднай рэгістрацыі прамысловых узораў.

Гаагскае пагадненне рэгулюе пытанні міжнароднай рэгістрацыі прамысловых узораў. Упершыню прынятае Пагадненне ў 1925г. фактычна стварае міжнародную сістэму (Гаагскую сістэму), якая дазваляе пры мінімуме фармальнасцей забяспечыць ахову прамысловых узораў у шэрагу краін і рэгіёнаў. У насш час дзейнічаюць два акта Гаагскага пагаднення – Акт 1999г. і Акт 1960г. Жэнеўскі акт Гаагскага пагаднення аб міжнароднай рэгістрацыі прамысловых узораў ад 2 ліпеня 1999г. – гэта апошняя “рэдакцыя” Гаагскага пагаднення, які стварае Гаагскую сістэму аховы прамысловых узораў.

Толькі фізічная ці юрыдычная асоба, злучаная праз установу, месцажыхарства, грамадзянства альбо, у выпадку Акта 1999г., звычайнае месцажыхарства з Дамоўным бокам любога з гэтых двух актаў.
Гаагскае пагадненне дазваляе заяўнікам зарэгістраваць прамысловы ўзор праз падачу адной заяўкі ў Міжнароднае бюро САІЎ, што дазваляе ўладальнікам узораў забяспечваць ахову сваіх узораў з мінімальнымі фармальнасцямі ў шматлікіх краінах і рэгіёнах.

У наш час ажыццяўляюцца ўнутрыдзяржаўныя працэдуры, неабходныя для далучэння Рэспублікі Беларусь да Жэнеўскага акта Гаагскага пагаднення аб міжнароднай рэгістрацыі прамысловых узораў ад 2 ліпеня 1999 года. 

У сувязі с гэтым, быў падрыхтаваны і накіраваны на ўзгадненне зацікаўленным дзяржаўным органам улады і арганізацыям праект закона Рэспублікі Беларусь “Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Жэнеўскага акта Гаагскага пагаднення аб міжнароднай рэгістрацыі прамысловых узораў”.

Паводле інфармацыі Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці на 6 сакавіка 2020 г. удзельнікамі Жэнеўскага акта Гаагскага пагаднення з’яўляюцца 64 дзяржавы і міжурадавыя арганізацыі, у лік якіх уваходзяць тры краіны – сябры Еўразійскага эканамічнага саюза (Рэспубліка Арменія, Кыргызская Рэспубліка і Расійская Федерацыя).

Вверх