01.03.2023

28 лютага 2023 г. у Нацыянальнай бібліятэцы адбыўся гранд-фінал рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі». Для ўдзелу ў конкурсе было заяўлена больш за 1200 распрацовак. На суд кампетэнтнага журы было прадстаўлена 129 аўтарскіх распрацовак у дзесяці секцыях.

Названы праект рэалізуецца Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі (БРСМ) сумесна з Міністэрствам адукацыі, Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях і НАН Беларусі. Яго галоўная мэта – актывізацыя інавацыйнага мыслення моладзі, прыцягненне яе да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стымуляванне грамадзянскіх ініцыятыў да рэалізацыі інавацыйных праектаў і навукова-тэхнічных распрацовак.

Упершыню рэспубліканскі маладзёжны праект «100 ідэй для Беларусі» стартаваў у верасні 2011 г. па ініцыятыве БРСМ. За гэты час ён стаў не толькі візітнай карткай моладзевай арганізацыі, але і брэндам маладой незалежнай Беларусі.

Азнаёміцца з распрацоўкамі пераможцаў можна па спасылцы.

Па матэрыялах БЕЛТА

Больш навін – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фотf: belta.by/
Вверх