23.08.2022

20-21 жніўня прайшоў ужо трэці па ліку турыстычны злёт, арганізаваны першаснай прафсаюзнай арганізацыяй Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) пры падтрымцы кіраўніцтва Цэнтра.

Праграма турзлёту атрымалася разнастайнай і насычанай. Супрацоўнікі НЦІУ прынялі актыўны ўдзел у розных спартыўных і творчых спаборніцтвах, якія праходзілі на тэрыторыі турбазы «Лясное возера».

Мерапрыемства таксама ўключала наведванне экспазіцыі чыгуначнай тэхнікі Музея чыгункі ў г. Баранавічы.

Усе каманды творча сябе прадставілі, прадэманстраваўшы акцёрскае майстэрства, музычныя таленты, гумар і крэатыў.


Фота: НЦІУ
Вверх