06.05.2020

6 мая 2020 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага», прысвечанай 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да помніка-скульптуры Балеснай маці ў парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў.

У цырымоніі ўскладання кветак прынялі ўдзел Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шумілін, намеснікі генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Аляксей Курман і Анжэла Пленкина, супрацоўнікі навукова-тэхнічнай сферы.


Удзельнікі мерапрыемства прыйшлі аддаць даніну павагі тым, хто падарыў нам мір, свабоду і спакойнае неба над галавой.


«Дзень Вялікай Перамогі – 9 мая – заўсёды быў і будзе значнай падзеяй у гісторыі нашага народа. Беларусь заплаціла занадта высокую цану ў 1941-1945 гадах, і мы не маем права выкрасліць з памяці жахі вайны, а разам з тым адчайную мужнасць, гераізм і подзвіг нашага народа ў барацьбе з фашысцкай агрэсіяй. Не, гэтага не будзе ніколі. Таму што мы народ-пераможца! – сказаў Аляксандр Шумілін. – У нашай краіне мала такіх сем'яў, якіх бы не закранула вайна. Мае дзядулі, як і многіх нашых суайчыннікаў, ваявалі на франтах, а бабуля, якая была зусім юная, была сувязной у партызанскім атрадзе».

Тут, у парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў, на брацкай магіле пахаваныя савецкія ваеннапалонныя, падпольшчыкі і мірныя жыхары, расстраляныя нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, – усяго больш за 10 тыс. чалавек.

Вверх