31.10.2019

29 кастрычніка 2019 г. адбыўся візіт беларускай дэлегацыі ў Федэральны патэнтны суд Германіі (ФПС). ФПС прастаўляла д-р Іна Шнурэ, суддзя Федэральнага патэнтнага суда Германіі, начальнік аддзела прэсы і сувязяў з грамадскасцю.

У рамках сустрэчы абмяркоўваліся пытанні, якія тычацца дзейнасці ФПС, а таксама асаблівасці вядзення вытворчасці па аб'ектах прамысловай уласнасці.


Генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці пакінуў пажаданні ў кнізе ганаровых гасцей ФПС.


Таксама ў гэты дзень адбылася сустрэча ў Германскім ведамстве па патэнтах і таварных знаках (ГВПТ). ГВПТ прадстаўляў віцэ-прэзідэнт г-н Ульрых Деффа.

У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся пытанні функцыянавання патэнтнага ведамства Германіі, працэдурныя асаблівасці правядзення экспертызы аб'ектаў прамысловай уласнасці, а таксама пытанні развіцця сістэмы медыяцыі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.

Вверх