16.11.2020

13 лістапада 2020 года прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) у рэжыме відэаканферэнцсувязі абмеркавалі з прадстаўнікамі Еўразійскай эканамічнай камісіі пытанні арганізацыі і правядзення ў снежані бягучага года форума “Антыкантрафакт-2020”, які запланаваны ў рамках Першага еўразійскага эканамічнага форума.

У анлайн-мерапрыемстве прынялі удзел генеральны дырэктар НЦІУ Уладзімір Рабаволаў, першы намеснік генеральнага дырэктара Аляксей Курман, намеснік начальніка ўпраўлення аўтаматызацыі і патэнтнай дакументацыі Уладзімір Воўк, начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Артур Ахраменка. Еўразійская эканамічная камісія была прадстаўлена намеснікам дырэктара Дэпартамента развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці Зінай Ісабаевай.

У рамках канферэнцыі ўдзельнікі абмеркавалі арганізацыйныя пытанні падрыхтоўкі Форума ў Мінску ў гібрыдным фармаце, а таксама аспекты фарміравання праграмы і выступленняў яе ўдзельнікаў.

Вверх