19.06.2020

18 чэрвеня 2020 года пры дапамозе відэаканферэнцсувязі ў Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІЎ) адбылося паседжанне рэкамендацыйна-кансультацыйнага савета (РКС).

У якасці запрошаных у мерапрыемстве прынялі ўдзел Генеральны дырэктар НЦІЎ Рабаволаў У.А., намеснік генеральнага дырэктара Плёнкіна А.Ў., кіраўнік упраўлення аўтарскіх і сумежных праў Дзянісман А.М.


У рамках правядзення РКС НЦІЎ паінфармаваў ягоных сябраў аб выніках працы ў сферы калектыўнага упраўлення маёмаснымі правамі ў 2019 годзе, а таксама аб перспектыўных накірунках працы ва ўмовах COVID-19.
Акрамя гэтага, у ходзе паседжання абмяркоўвалась пытанне аб выбарах старшыні РКС. Гэтае пытанне абумоўлена заўчасным сыходам з жыцця ў 2019 годзе Старшыні РКС Молчана А.Ў., які быў не толькі яскравай фігурай на беларускай эстрадзе, але ж выяўляў вялікую актыўнасць у сферы аховы аўтарскіх праў у нашай краіне і на тэрыторыі дзяржаў Еўразійскай эканамічнай супольнасц, з’яўляўся старшынёй Еўразійскай канфедэрацыі суполак праваўладальнікаў.

Сябрамі РКС было аднагалосна прынята рашэнне аб выбранні ў якасці выканаўцы абавязкаў Старшынёй Відаву-Молчан І.С. Рашэнне аб выбранні Старшыні РКС перанесена на наступнае паседжанне.

Для даведкі: РКС пры Націянальным цэнтры з’яўляецца органам прадстаўніцства інтарэсаў праваўладальнікаў (альбо іх упаўнаважаных прадстаўнікоў), і НЦІУ ажыццяўляе калектыўнае кіраванне іх правамі.

Вверх