11.01.2023

16 студзеня 2022 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце (БДУ) стартуе адукацыйная праграма «Зімовы ўніверсітэт».

Заняткі пройдуць у анлайн-фармаце на адукацыйным партале БДУ. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя (школьнікі, студэнты, магістранты і аспіранты незалежна ад месца вучобы і пражывання).

На выбар прапануецца 10 навучальных дысцыплін, падрыхтаваных выкладчыкамі сямі факультэтаў БДУ. Запланаваны лекцыйныя заняткі па эвалюцыйнай біялогіі, інтэгратыўнай фалькларыстыцы, ГІС-тэхналогіях, асновах кіравання інтэлектуальнай уласнасцю і інш.

Далучыцца да адукацыйнай праграмы «Зімовы ўніверсітэт» можна на любым этапе навучання. Для гэтага трэба прайсці рэгістрацыю ў Google-форме, а таксама на сайце ВНУ, стварыць уліковы запіс, пазначыць электронны адрас і выбраць цікавую тэму заняткаў. У завяршэнне навучання неабходна выканаць выніковае заданне альбо здаць залік.

Арганізатарам мерапрыемства выступае Галоўнае ўпраўленне адукацыйнай дзейнасці БДУ. Гэта чацвёрты сезон адукацыйнага праекта. Арганізуюць яго з мэтай пашырэння, паглыблення ведаў у галіне гуманітарных і прыродазнаўчых дысцыплін, а таксама стварэння ўмоў для самарэалізацыі моладзі.

Па матэрыялах БЕЛТА

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik
Вверх