10.02.2023

У 2022 г. 43 ВНУ з дзяржаў-членаў Еўразійскай патэнтнай арганізацыі падалі заяўкі на атрыманне еўразійскіх патэнтаў. Сярод лідараў спісу – установы вышэйшай адукацыі (УВА) з Расіі, Беларусі, Азербайджана і Казахстана.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Азербайджанскі дзяржаўны ўніверсітэт, Медыцынскі ўніверсітэт Семей (Казахстан) і Нацыянальны даследчы ўніверсітэт ИТМО ў 2022 г. падалі па тры заяўкі на атрыманне еўразійскага патэнта, падзяліўшы 10-е месца ў спісе лідэраў. Астатнія месцы за УВА з Расіі, якія ў сукупнасці падалі больш за 70 % еўразійскіх заявак.

Сярод лідэраў рэйтынгу – Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны педыятрычны медыцынскі універсітэт і Універсітэт Іннопаліс, кожны падаў больш за 10 заявак. 25 УВА з Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі і Расіі падалі дзве і больш еўразійскія заяўкі. Адзіны, які трапіў у рэйтынг за 2022 г., УВА з Кыргызстана – Кыргызска-Расійскі славянскі універсітэт – падаў дзве заяўкі.

Найбольш часта вышэйшыя навучальныя ўстановы падаюць заяўкі на вынаходствы ў наступных галінах: «Медыцына і ветэрынарыя» (больш за 23 %), «Вымярэнне і оптыка» (больш за 19 %), «Транспарт» (больш за 8 %), «Электрычная тэхніка» (7 %), «Фізічныя і хімічныя працэсы» і «Апрацоўка матэрыялаў і слаістыя матэрыялы» (па 5 %).

Па матэрыялах ЕАПА

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik
Вверх