02.06.2023

Васіль Іванавіч Васільеў нарадзіўся 1 чэрвеня 1927 г. у вёсцы Тушавая Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1952 г. скончыў Віленскі мастацкі інстытут. Неаднаразова ўдзельнічаў у рэспубліканскіх мастацкіх выставах.

З 1960-х гг. Васіль Васільеў выкладае ў Мінскім мастацкім вучылішчы. Працуе ў жывапісе, акварэлі, тэмперы, у жанрах пейзажа і партрэта. У пейзажах багатая вобразнасць спалучаецца з майстэрствам абагульнення. Вядомыя працы мастака: «Вясновае ворыва» (1967), «Восеньскі матыў» (1973), «Зноў прыйшла вясна» (1982), «Месяцовая ноч ля возера» (1983), «Белавежская пушча» (1996) і інш. У работах «Праспект І. І. Якубоўскага», «Рака Проня» адлюстраваны горад Горкі перыяду 1980-1990 гг.

Работы Васіля Іванавіча Васільева знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, фондах Беларускага саюза мастакоў. Вялікая калекцыя работ мастака – 34 карціны – знаходзіцца ў фондах Горацкага гісторыка-этнаграфічнага музея.

З базы дадзеных Магілёўскай абласной бібліятэкі

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: bis.nlb.by/

Вверх