15.10.2022

Ілля Абрамавіч Хавановіч нарадзіўся ў Брэст-Літоўску ў 1897 г. у беднай сям'і – бацька сямейства зарабляў на хлеб дробным гандлем. Ілля Хавановіч удзельнічаў у рэвалюцыі і ваяваў на франтах грамадзянскай вайны. Быў ад'ютантам пры знакамітым чырвоным камандзіры Гаі Дзмітрыевічу Гаі.

Пасля заканчэння вайны І. Хавановіч з'ехаў жыць у Ленінград, дзе працаваў дзяржслужачым. На працягу ўсёй працоўнай дзейнасці ён займаўся вынаходніцтвам, але галоўнае яго вынаходніцтва – капіявальны апарат. Іллі Хавановічу належыць патэнт на вынаходства капіравальна-памнажальнага апарата, датаваны 1930 г.

Сярод любімых заняткаў Іллі Абрамавіча была баністыка –калекцыянаванне папяровых грошай. І хобі гэта было для яго цалкам сур'ёзнай справай. Ва ўсякім выпадку згаданы ён быў у першым выпуску бібліятэкі баніста «Адрасная кніжка калекцыянераў грашовых знакаў і бон», якая выйшла ў Маскве ў 1925 г., як адзін з найбольш значных калекцыянераў Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

З базы дадзеных Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі.

Вверх