26.02.2022

Доктар тэхнічных навук, прафесар, навуковец-канструктар у галіне балістыкі і тэорыі стральбы артылерыі.

Пётр Аўгуставіч Гельвіх нарадзіўся ў Віцебску 7 снежня 1873 г. З дзяцінства свабодна валодаў французскай, нямецкай і польскай мовамі. Сям'я жыла бедна, таму з 13 гадоў Пётр пачаў падпрацоўваць рэпетытарам.

У 1894 г. скончыў Міхайлаўскае артылерыйскае вучылішча залатым медалём. Шэсць гадоў служыў у артылерыйскіх частках, затым паступіў у Міхайлаўскую артылерыйскую акадэмію. Выдатныя матэматычныя здольнасці, талент даследчыка, вялікую цікавасць да пытанняў тэорыі верагоднасці і яе прымянення да практыкі стральбы артылерыі спрыялі таму, што П.А. Гельвіх быў пакінуты ў Акадэміі на пасадзе рэпетытара па гэтых курсах для падрыхтоўкі да прафесарскага звання.

У канцы 1914 – пачатку 1915 г. П.А. Гельвіх стаў першым, хто стварыў і выпрабаваў два ўзоры авіяцыйных безадкатных гармат. У 1935 г. яму было прысвоена вучонае званне прафесара, у 1938 г. прысуджана вучоная ступень доктар тэхнічных навук, а ў 1940 г. прысвоена воінскае званне генерал-маёр артылерыі. За вялікія заслугі ў навуковых даследаваннях і працы ў галіне тэорыі верагоднасцяў і тэорыі стральбы ў 1941 г. ён быў удастоены Дзяржаўнай прэміі СССР I ступені.

З базы дадзеных Рэспубликанскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі.


Фота: rntbcat.org.by
Вверх