18.10.2019

Сёння, 18 кастрычніка, у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" і міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала "Беларусь 24" у праграме "Добрай раніцы, Беларусь" выйшаў сюжэт аб адным з напрамкаў дзейнасці Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці – калектыўным кіраванні правамі аўтараў.

Таццяна Цэдрык, начальнік аддзела рэгістрацыі правоў: “Аўтары перадаюць нам свае творы ў кіраванне. А мы дапамагаем сабраць і выплаціць аўтарскае ўзнагароджанне за публічнае выкананне дадзеных твораў. Гэта вялікая і зладжаная праца некалькіх аддзелаў, якія дапамагаюць у зборы і размеркаванні ўзнагароджання... У нас больш за 5 тысяч дагавораў з беларускімі аўтарамі і праваўладальнікамі."

Больш падрабязную інфармацыю глядзіце ў сюжэце.

Вверх