03.01.2020

З 1 студзеня 2020 года ўступілі ў дзеянне змяненні і дапаўненні ў 11 рэдакцыю Міжнароднай класіфікацыі тавараў і паслуг (МКТП), з рускамоўным варыянтам можна азнаёміцца на сайце Федэральнага інстытута прамысловай уласнасці Расійскай Федэрацыі.

З кароткім пералікам змяненняў і дапаўненняў, падрыхтаваным Упраўленнем таварных знакаў, можна азнаёміцца тут. Таксама звяртаем увагу, што змяніліся загалоўкі класаў і тлумачэнні да іх.

Заяўнікам і патэнтным павераным пры падачы заявак неабходна выкарыстоўваць 11 рэдакцыю МКТП са змяненнямі і дапаўненнямі ад 1 студзеня 2020 года.

Вверх