04.03.2024

Беларускія эксперты ў галіне аховы аб'ектаў аўтарскага права і сумежных правоў могуць азнаёміцца з вынікамі даследавання, праведзенага пры падтрымцы САІУ і прысвечанага тэхнічным, прававым і судовым аспектам незаконнай рэтрансляцыі прамых трансляцый у рэжыме патокавага вяшчання ў сетцы Інтэрнэт.

Асаблівую цікавасць могуць выклікаць наступныя складальнікі даследавання:

  • стараннае вывучэнне прыроды незаконнай рэтрансляцыі прамых трансляцый і даследаванне праблем, якія яна стварае для вяшчальнікаў, арганізатараў мерапрыемстваў, у тым ліку забаўляльных;
  • аналіз праблем адносна існуючай аховы аўтарскіх або сумежных правоў на трансляваны ў прамым эфіры кантэнт і/або трансляцыю асобна ад асноўнага кантэнту;
  • тлумачэнне відаў аховы аўтарскіх і сумежных правоў, якія існуюць у нацыянальных сістэмах;
  • вывучэнне розных ліцэнзій, неабходных вяшчальнай арганізацыі для выканання заканадаўства аб аўтарскім праве і атрымання неабходных правоў ад уладальнікаў кантэнту;
  • разгляд розных мадэляў, якія ўжываюцца без дазволу для патокавага вяшчання пры рэтрансляцыі прамых трансляцый.

Даследчыкі рэзюмуюць, што выяўленне і праверка кантэнту, нелегальна трансляванага пры дапамозе патокавага вяшчання ў рэжыме рэальнага часу, – вельмі працаёмкі працэс. Робіцца акцэнт на тым, што адсутнасць папераджальнага і своечасовага падыходу да правапрымянення дазволіла несанкцыянаванаму патокаваму вяшчанню набыць значныя маштабы, заахвочваючы да незаконнага распаўсюджвання ў Інтэрнэце кантэнту, які ахоўваецца аўтарскім правам.

Азнаёміцца з поўнай версіяй дакумента на англійскай мове можна па спасылцы, з кароткім зместам на рускай мове – тут.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: wipo.int/

Вверх