08.08.2022

Дзяржавы - члены Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) адобрылі правядзенне дыпламатычных канферэнцый па двух прапанаваных міжнародных дакументах: пагадненні аб ахове прамысловых узораў для спрашчэння трансгранічнага гандлю і пакту па інтэлектуальнай уласнасці, генетычным рэсурсам і традыцыйным ведам, звязаным з генетычнымі рэсурсамі.

Пасля шматгадовых перамоваў па абодвух тэмах Генеральная Асамблея САІУ прыняла рашэнне правесці спецыяльныя раўнды перамоваў, на якіх могуць быць заключаны пагадненні – па кожнаму з праектаў не пазней 2024 года.

Прапанаваны Дагавор аб законах па ўзорах (ДЗУ) закліканы дапамагчы распрацоўнікам проста, хутка і менш затратна забяспечыць ахову сваіх узораў як на ўнутраным, так і на знешнім рынку. Дакумент упарадкуе глабальную сістэму аховы прамысловых узораў, якія з'яўляюцца неад'емнай часткай многіх брэндаў, шляхам ліквідацыі бюракратычнай цяганіны і паскарэння працэдур прадастаўлення аховы.

У выпадку адабрэння дадзеныя змены прынясуць карысць супольнасці распрацоўшчыкаў, асабліва тым, чыя дзейнасць менш па маштабе і хто больш абмежаваны ў доступе да прававой дапамогі пры рэгістрацыі сваіх узораў. У прыватнасці, ДЗУ істотна палегчыць забеспячэнне аховы ўзораў за мяжой з краін з нізкім і сярэднім узроўнем даходу.

Міжнародна-прававы дакумент, які тычыцца інтэлектуальнай уласнасці, генетычных рэсурсаў і традыцыйных ведаў, звязаных з генетычнымі рэсурсамі, будзе накіраваны на вырашэнне шэрагу пытанняў, якія тычацца доступу да гэтых рэсурсаў і сістэм ведаў, іх прымянення і сумеснага карыстання прадастаўляемымі імі выгадамі. Напрыклад, адна з асноўных ідэй, падтрыманых многімі дзяржавамі, заключаецца ў тым, што заяўнікі на патэнты, у чыіх вынаходствах выкарыстоўваюцца генетычныя рэсурсы і звязаныя з імі таварныя знакі, павінны раскрываць гэтую і іншую адпаведную інфармацыю ў сваіх патэнтных заяўках.

Сярод іншых ідэй – больш шырокае выкарыстанне баз дадзеных з інфармацыяй аб генетычных рэсурсах і таварных знаках, якія будуць карысныя патэнтным экспертам для пазбягання памылковай выдачы патэнтаў.

Па матэрыялах САІУ


Фота: САІУ
Вверх