15.07.2020

Еўрапейская патэнтная ўстанова (ЕПУ) выпусціла серыю навучальных вебінараў, прысвечаных кіраванню інтэлектуальнай уласнасцю (ІУ) і прызначаных для спецыялістаў у галіне ІУ, якія працуюць у сектары малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

Гэтая серыя вебінараў прысвечана пытанням распрацоўкі стратэгіі, ацэнкі і камерцыялізацыі ІУ. Запрошаныя эксперты дэталёва раскрыюць заяўленыя тэмы і падзеляцца вопытам у кіраванні актывамі ІУ. Асаблівая ўвага будзе нададзена механізмам аховы аб’ектаў ІУ ва ўмовах імклівага нарошчвання інавацыйнага патэнцыялу і таксама пашырэння сфер выкарыстання рэзультатаў інтэлектуальнай дзейнасці.

Усе матэрыялы даступны на веб-старонцы ЕПУ e-learning centre па спасылцы.


Фота: ЕРО
Вверх