24.10.2022

«ЕАПВ выступае за фарміраванне агульнай еўразійскай патэнтна-інфармацыйнай прасторы», – аб гэтым Прэзідэнт Еўразійскага патэнтнага ведамства (ЕАПВ) Рыгор Іўліеў заявіў на пленарным пасяджэнні ў ходзе II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця» ў Мінску.

Па словах Прэзідэнта ЕАПВ, цяпер інстытут інтэлектуальнай уласнасці трансфармуецца. Патэнтныя ведамствы нарошчваюць свой функцыянал у частцы падтрымкі інавацыйных экасістэм. Пераадоленне актуальных праблем становіцца магчымым з дапамогай інтэграцыйных праектаў. «Агульная задача ЕАПА – найбольш эфектыўна рэалізаваць каласальны патэнцыял, які ёсць у краінах-удзельніцах. За кошт інтэграцыі, гарманізацыі падыходаў, абмену дадзенымі і інфармацыяй мы можам пазбегнуць дублявання работ і скараціць выдаткі кожнага з нацыянальных ведамстваў», – падкрэсліў Прэзідэнт ЕАПВ Рыгор Іўліеў. Услед за ўзрастаючай тэхнічнай складанасцю заявак перад ведамствамі ўстаюць кадравыя пытанні. Рыгор Іўліеў адзначае, што ў далейшым будуць запатрабаваныя спецыялісты з вельмі вузкай спецыялізацыяй.

З 2021 г. у Еўразійскую патэнтную сістэму былі ўключаны прамысловыя ўзоры. Пры падтрымцы дзяржаў-членаў Еўразійскай патэнтнай арганізацыі ЕАПВ гатова пашыраць колькасць рэгіянальных аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці – стварыць сістэму рэгістрацыі Еўразійскага таварнага знака, карыснай мадэлі.

Прыярытэтныя крокі для развіцця экспертнага ўзаемадзеяння і інфармацыйнага супрацоўніцтва будуць вызначаны па выніках правядзення тэматычных навукова-даследчых работ у наступным годзе.

Асаблівую ўвагу Прэзідэнт ЕАПВ звярнуў на супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь. Акрамя традыцыйных мерапрыемстваў у бліжэйшым годзе плануюцца маштабны рэгіянальны семінар і сумеснае навуковае даследаванне па прававой ахове карысных мадэляў. Мае быць серыя мерапрыемстваў для тэхнапаркаў: семінары па пытаннях кіравання правамі, ацэнкі, маркетынгу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці і патэнтнай аналітыцы. У праграме прымуць удзел навукова-тэхналагічны парк Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта «Палітэхнік» і Мінскі гарадскі тэхнапарк.

«Правядзенне буйных прафесійных мерапрыемстваў – няпростая, але вельмі запатрабаваная праца, якая павышае ўзровень патэнтнай культуры і дазваляе адкрыць шматлікім вынаходнікам, рацыяналізатарам, таленавітай моладзі інструменты для рэалізацыі сваіх творчых ініцыятыў. ЕАПВ працягне падтрымку ўсіх адукацыйных і навуковых ініцыятыў у любых фарматах», – падкрэсліў Рыгор Іўліеў.

Па матэрыялах ЕАПА


Фота: eapo.org/
Вверх