29.12.2022

З 1 студзеня 2023 г. Еўразійскае патэнтнае ведамства (ЕАПВ) уводзіць у дзеянне Парадак электроннага абмену дакументамі ў рамках еўразійскай патэнтнай працэдуры (Парадак).

У адпаведнасці з Парадкам з карыстальнікамі сістэмы электроннага абмену «ЕАПВ-анлайн» будуць заключацца новыя пагадненні аб электронным абмене дакументамі ў рамках еўразійскай патэнтнай працэдуры, што дазволіць пашырыць электронны дакументаабарот па еўразійскіх заяўках і еўразійскіх патэнтах паміж карыстальнікамі сістэмы і ЕАПВ.

З 1 студзеня 2023 г. карыстальнікам пры ўваходзе ў сістэму электроннага абмену «ЕАПВ-анлайн» будзе прапанавана азнаёміцца з умовамі пагаднення аб электронным абмене дакументамі ў рамках еўразійскай патэнтнай працэдуры і прыняць іх.

Акрамя таго, у распараджэнні карыстальнікаў сістэмы з 1 студзеня 2023 г. з'явіцца новы функцыянал, звязаны з падачай і атрыманнем карэспандэнцыі ў электронным выглядзе па шэрагу працэдур, у прыватнасці карыстальнікі сістэмы змогуць падаць хадайніцтвы аб змяненні прадстаўніка па еўразійскіх заяўках/еўразійскіх патэнтах, заявы аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння еўразійскага патэнта, пярэчанні супраць выдачы еўразійскага патэнта і т. п., а таксама накіраваць заўвагі ў дачыненні да патэнтаздольнасці вынаходства.

Па матэрыялах ЕАПА

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках ( Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik
Вверх