22.07.2020

22 ліпеня 2020 года ў фармаце відэаканферэнцыі адбылося абмеркаванне пытанняў калектыўнага кіравання аўтарскімі правамі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел эксперты Сусветнай аргнізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) – Аніта Хусс-Экерхольт, дарадчык аддзела кіравання аўтарскім правам, і Аляксандр Шаўчэнка, кіраўнік праграм дэпартамента краін з пераходнай і развітай эканомікай, а таксама прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) – Екацярына Янцікава, намеснік упраўлення прававога і кадравага забяспячэння, і іншыя спецыялісты.


У рамках абмеркавання ўздымаліся пытанні міжнароднага вопыту ў розных сферах калектыўнага кіравання, такіх як збіранне ўзнагароджвання за выкарыстанне твораў у асабістых мэтах і фанаграм, апублікаваных у камерцыйных мэтах.

Сёння ў Рэспубліцы Беларусь рыхтуюцца праекты пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб узнагародах за выкарыстанне фанаграм, апублікаваных у камерцыйных мэтах”.

Эксперты САІУ падкрэслілі актуальнасць і значнасць абмеркаваных пытанняў і выказалі гатоўнасць аказваць НЦІУ кансультатыўную дапамогу для іх вырашэння ў далейшым.

Вверх