30.07.2020

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці, які ажыцяўляе вызначаныя заканадаўствам функцыі патэнтнага органа, праводзіць экспертызу, рэгістрацыю аб’ектаў права прамысловай уласнасці і выдачу ахоўных дакументаў.

Прадстаўляем вашай увазе інфармацыю па гэтаму накірунку дзейнасці за перыяд з 1 снежня па 30 чэрвеня 2020 года.

Так, усяго за першае паўгоддзе 2020 года паступіла 521 заяўка на выдачу патэнтаў на вынаходкі, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры, сарта раслін і рэгістрацыю тапалогій інтэгральных мікрасхемаў. 


Дынаміка падачы заявак на выдачу патэнтаў на вынаходкі, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры, сарта раслін і рэгістрацыю тапалогій інтэгральных мікрасхемаў у першым паўгоддзі 2020 года

У справаздачным перыядзе было зарэгістравана 237 вынаходак, 141 карысная мадэль, 119 прамысловых узораў, 7 сартоў раслін і 15 тапалогій інтэгральных мікрасхемаў.

Усяго за першае паўгоддзе 2020 года была подана 4 481 заяўка на рэгістрацыю таварных знакаў.


Дынаміка падачы заявак на рэгістрацыю таварных знакаў у першым паўгоддзі 2020 года

У першым паўгоддзі 2020 года у Дзяржаўным рэестры таварных знакаў і знакаў абслугоўвання было зарэгістравана 1 440 таварных знакаў, што на 11,6% больш, чым за аналагічны перыяд 2019 года.

Aгульная колькасць дзейных патэнтаў і пасведчанняў у Рэспубліцы Беларусь на 1 ліпеня 2020 года складае 48 132 (на 1 ліпеня 2019 года – 47 957, што больш на 0,4%).


Фота: НЦІУ
Вверх