15 гадоў таму, 17 мая 2011 г., прыняты абноўлены Закон Рэспублікі Беларусь 262-З «Аб аўтарскім праве і сумежных правах». Закон рэгулюе адносіны, якія ўзнікаюць у сувязі са стварэннем і выкарыстаннем твораў навукі, літаратуры і мастацтва (аўтарскае права), выкананняў, фанаграм, перадач арганізацый эфірнага або кабельнага вяшчання (сумежныя правы).
Заканадаўчы акт з'яўляецца базавым элементам сістэмы інтэлектуальнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь і заклаў трывалы падмурак для сучаснай сістэмы абароны правоў творцаў і праваўладальнікаў.
За 15 гадоў закон неаднаразова ўдасканальваўся. Важным этапам сталі змены, накіраваныя на развіццё калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ), выконваючы функцыі кіравання ў гэтай сферы, штодня рэалізуе палажэнні закона на практыцы. НЦІУ як арганізацыя па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі аўтараў і іншых праваўладальнікаў кіруе на калектыўнай аснове маёмаснымі правамі больш за 6000 беларускіх аўтараў і праваўладальнікаў, штодня рэалізуе палажэнні закона на практыцы.
Акрамя таго, НЦІУ аказвае паслугі па добраахвотнай рэгістрацыі і дэпаніраванні аб'ектаў аўтарскага права і сумежных правоў.
З актуальнай рэдакцыяй актаў нацыянальнага і міжнароднага заканадаўства ў галіне інтэлектуальнай уласнасці можна азнаёміцца ў раздзеле «Заканадаўства» афіцыйнага сайта НЦІУ.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).